Па справе карупцыі ў прэзідэнцкай гаспадарцы могуць быць новыя фігуранты

Адказваючы на пытанне карэспандэнта Еўрарадыё падчас прэс-канферэнцыі 14 лютага, Стук адзначыў:.
130214_stuk_figuranty.mp3
“Па гаспадарчай дзейнасці, якой займаецца Упраўленне справамі кіраўніка краіны, распачаты шэраг крымінальных спраў. Але! Мы ведаем пра тры справы. Адно неяк прагучала — пра тыя елкі. Хай па ім ідзе следства — яно дасць ацэнку. Але астатнія справы распачатыя не ў адносінах да супрацоўнікаў Упраўлення справамі, а  ў адносінах да падрадчыкаў адной будоўлі — з іх боку былі дзеянні, якія пацягнулі страты. Магчыма, следства далей прасунецца і ў адносінах іншых фігурантаў, але пакуль у нас такіх звестак няма”.

Пра якую будоўлю ідзе гаворка, дзе падрадчыкі падманулі прэзідэнцкіх гаспадарнікаў, Стук не кажа. Але запэўнівае, што колькасць карупцыйных злачынстваў летась зменшылася з 2416 у 2011 годзе да 1779. І высокія дзяржчыноўнікі, дадае Аляксей Стук, сярод гэтых карупцыянераў займаюць далёка не першае месца сярод супрацоўнікаў іншых структур.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі