Opel збіў хлопчыка, які выходзіў з трамвая (фота)

Хлопчыка шпіталізавалі, праводзіцца яго абследаванне. Як паведамляе сайт onliner.by, сур'ёзных траўмаў у яго няма.

Сведкі кажуць, што пацярпелы выходзіў з задніх дзвярэй трамвая, калі па першай паласе імчаўся аўтамабіль. Легкавік зачапіў партфель хлопчыка. У выніку, падлетак падляцеў аж да першых дзвярэй трамвая. Ужо праз 10 хвілін прыехала хуткая дапамога.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі