Няўдалы злодзей заснуў у Горках на месцы злачынства
Самавольна пакінуўшы папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімію") у Мсціславе, 29-гадовы мужчына паехаў у Горкі.
Уцякач выпіў і, назваўшыся работнікам “Энерганагляду”, зайшоў у дом 82-гадовай пенсіянеркі. Тая не паверыла п’янаму мужчыну, бо той пачаў абшукваць яе жытло. Злодзей не дазволіў бабулі затэлефанаваць і забраў у яе 1 млн рублёў.
Потым ён папрасіў бабулю прыгатаваць есці. Зрабіўшы гэта, жанчына прыкінулася, што спіць. На дзіва, заснуў і злодзей. Гаспадыня дома адразу пабегла да суседзяў, адтуль і выклікала міліцыю.
Зламысніка затрымалі. На яго пачалі крымінальную справу за рабунак. Мужчыну пагражае да шасці гадоў турмы, паведамляе магілёўская міліцыя.
Фота — prikol.i.ua