Нягледзячы на санкцыі тавараабарот паміж ЗША і Беларуссю склаў $700 млн

Са Злучаных Штатаў Беларусь імпартуе складанае тэхнічнае абсталяванне для тэхналагічнага пераўзбраення сваіх прадпрыемстваў. "Сальда ў гандлі ў інтарэсах ЗША, мы імпартуем значна больш, чым экспартуем на амерыканскі рынак, — цытуе словы Савіных БЕЛТА. — Наш экспарт часткова абмежаваны з-за санкцый, а прапанаваць ёсць што".

Нагадаем, яшчэ ў 2006 годзе ЗША ўвялі візавыя і фінансавыя абмежаванні ў дачыненні некаторых беларускіх чыноўнікаў. Уводзіліся санкцыі і ў дачыненні шэрагу беларускіх прадпрыемстваў. Такім чынам ЗША рэагавалі на парушэнне правоў чалавека і палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі