Новы твор ад Паліны Рэспублікі і Hasta la Fillsta (слухаем!)

"Гадзіннік" polina_respublica_hasta_la_fillsta_-_gadzinnik.mp3

Паліна Рэспубліка і рокеры Hasta la Fillsta запісалі чарговую сумесную песню. Гэтым разам перапрацоўцы паддаўся самы першы твор маладой спявачкі — “Гадзіннік”.

“Гэтая песня Паліны, восеньская па духу, першапачаткова мела пэўны рытм,  — кажа гітарыст “Хасты” Сяргей Канановіч. — Усё-такі гэта яе музыка і трэба ісці за ёй, апрацоўваць творы ў яе кантэксце. А паколькі Паліна выступае таксама сольна, мы пакідаем вялікую частку яе музыкі і дадаём свае фарбы і рытмічныя, і музычныя. Каб толькі палепшыць і ўзмацніць яе моманты”.


Па словах Канановіча, на падыходзе ў дуэта “Паліна Рэспубліка і Hasta la Fillsta” яшчэ адзін сінгл. Праўда, у сувязі з моцнай загружанасцю ў іншых праектах, музыкі не спяшаюцца з выхадам альбома. Маўляў, найперш мэта праекта — якасная студыйная праца. А потым, пасля падрыхтоўкі добрай праграмы, музыкі пачнуць граць сумесныя канцэрты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі