Новы альбом Red Hot Chili Peppers узняўся на вяршыні чартаў

Red Hot Chili Peppers імгенна ўзначалілі брытанскі чарт са сваім новым альбомам “I’m With You”. Такім чынам, музыкі “скінулі” лідэра мінулага тыдня Ўіла Янга з першага месца. У выніку Янг апусціўся на трэцяе месца, падсунуўшы на адзін радок Адэль і яе рэкордны альбом “21”. Адэль, варта заўважыць, дагэтуль трымаецца ў першай дзясятцы, і цалкам верагодна, што можа застацца там да канца года. На другім месцы апынуўся таксама зусім новы альбом - твор Дэвіда Гета “Nothing But The Beat”. А вось распіяраны альбом Ліла Ўэйна “Tha Carter IV” не падняўся вышэй за восьмы радок.

Фота: initiaty.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі