Нелегальным мігрантам у Польшчы стане складаней знайсці працу

Згодна з ім працадаўца, які наймае замежнага грамадзяніна, павінен праверыць яго дакументы на права знаходжання ў краіне.  Таксама ён павінен захоўваць копіі дакументаў цягам усяго тэрміну працы іншаземца. Калі падчас праверкі Дзяржаўнай інспекцыі працы копіі такіх дакументаў будуць адсутнічаць, працадаўца можа нават быць пазбаўлены волі на тэрмін да 3 гадоў.

Суд можа таксама пазбавіць яго доступу да сродкаў еўрапейскіх фондаў на перыяд да 5 гадоў. А таксама прымусіць вярнуць сродкі еўрапейскіх фондаў. Гэта ў сваю чаргу можа прывесці да банкруцтва шматлікіх кампаній.

У сваю чаргу іншаземец зможа прэтэндаваць на вяртанне праз суд заробку, які яму не хоча выплачваць працадаўца. Калі нельга будзе вызначыць тэрмін яго працы і ўзровень заработнай платы, то іншаземец атрымае мінімальны заробак сама меней за тры месяцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі