Навукоўцы: зніжаецца якасць спермы французаў
У Францыі агучылі невясёлыя вынікі даследавання спермы мясцовых мужчынаў.
Высветлілася, што колькасць сперматазоідаў у семянной вадкасці знізілася на траціну ў параўнанні з вынікамі аналагічнага аналізу 1995-га года.
На думку даследчыкаў, падобныя вынікі павінны прымусіць медычныя арганізацыі па-новаму зірнуць на сэксуальнае здароўе французаў. Магчымымі прычынамі падзення якасці спермы спецыялісты лічаць насычаную тлушчамі ежу і выкарыстанне хімікатаў у побыце, інфармуе ВВС.
У даследаванні прынялі ўдзел больш за 26 тысяч французскіх мужчын.
Фота — bymedia.net