Навукоўцы папярэджваюць пра набліжэнне сусветнага патопу

Жыхары нізінных прыбярэжных раёнаў па ўсім зямным шары неўзабаве могуць сутыкнуцца з пагрозай затаплення, перадае ВВС прагноз даследчыкаў.

Навукоўцы з Патсдамскага інстытута кліматычных змен выявілі, што за мінулыя 20 гадоў узровень акіяна рос у сярэднім на 3,2 міліметра ў год. Гэта на 60% хутчэй, чым меркавалі раней эксперты ААН.

У дакладзе кліматолагаў гаворыцца таксама, што сярэднесусветная тэмпература вырасла дакладна ў адпаведнасці з прагнозамі ААН. І гэта абвяргае скептыкаў, якія лічаць, што пагроза глабальнага пацяплення моцна перабольшаная.

Фота — pronlo.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі