Настаўнікаў у выхадны дзень прымусілі разбіраць закінутыя будынкі

Гэты суботнік стаў ужо трэцім цягам восені. Настаўнікаў з некалькіх школ Глыбоцкага раёна цэнтралізавана прывезлі ў вёску Лучайка, дзе яны мусілі разбіраць закінутыя цагляныя будынкі — афіцыйна гэта называлася “добраўпарадкаванне вёскі”. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў незалежны журналіст з Глыбокага Кастусь Шыталь.

Паводле Шыталя, самі настаўнікі баяцца пад сваімі імёнамі распавядаць пра гэта, але ў прыватных размовах абураюцца сітуацыяй. Бо на такія “дабравольна-прымусовыя” працы іх звезлі ў выхадны дзень, і гэтая праца ніяк не аплочвалася.

Журналіст адзначае, што апроч афіцыйных суботнікаў, у час уборкі ўраджаю глыбоцкіх настаўнікаў прымушалі ў выхадныя дні збіраць лён.

На здымку: Плакаты на прафсаюзным мітынгу ў Мінску, 1999 г. Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі