Нарэшце кожны беларускі музыка можа сыграць на вуліцы!

Упершыню ў Мінску падчас Дня горада адбудзецца “Свята вулічных музыкаў”. Праўда, выступіць будзе не так проста. Спачатку музыкам трэба азнаёміцца з абавязковымі ўмовамі ўдзелу і адправіць рэгістрацыйную анкету да 15 жніўня на элекронны адрас [email protected].

Абавязковымі ўмовамі ўдзелу ў “Свяце вулічных музыкаў” з’яўляюцца адсутнасць палітычных момантаў (тэкстаў, лозунгаў, заклікаў, акцый), талерантнасць у адносінах да калег-музыкаў і законапаслухмянасць.

У канцэпцыю свята закладзена маладзёжная і забаўляльная тусоўка вулічных музыкаў, танцораў, дыджэяў, аматараў і прафесіяналаў.

Свята мінскіх вулічных музыкаў адбудзецца 10 верасня ў Троіцкім прадмесці з 12 да 20 гадзіны. Сярод арганізатараў – аўтар ідэі Дня вулічнай музыкі, літоўскі рок-музыка, прадзюсер і акцёр Андрус Маманатвас.

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі