Нападнікаў на літоўскую амбасаду шукаюць сярод мінскіх анархістаў

Як паведамляе сайт abc-belarus.org, міліцыянты наведваюць некаторых анархістаў, якія 2 гады таму праходзілі ў якасці сведкаў і падазраваных па справе пра напад на расійскую амбасаду.

Нагадаем, 6 лістапада невядомыя кінулі дзве бутэлькі з "кактэйлем Молатава" на тэрыторыю літоўскай амбасады. Нападнікаў на амбасаду пакуль не знайшлі.

Цяпер міліцыянты прапануюць анархістам адказаць на наступныя пытнні:

— Дзе былі ў дзень нападу на амбасаду?
— Ці ўваходзіце ў якія-небудзь арганізацыі?
— Ці ўдзельнічаеце ў мітынгах, сходах?
— Ці даводзілася раней быць затрыманым? З якой нагоды?
— Якія інтэрнэт-сайты наведваеце? Пад якім нікам?
— Ці выязджаеце за мяжу, у якія краіны?

Фота — moldnews.md

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі