Намеснік прэм'ер-міністра: Узровень зарплаты ў сельгаспадарцы даволі нізкі

У наш час узровень зарабатнай платы ў сельскай гаспадарцы (летась - $300 у месяц) - даволі нізкі, прызнаў Валерый Іваноў. Але зарплата, прыбыткі вяскоўцаў будуць няўхільна расці. Гэта паспрыяе зніжэнню адтоку моладзі з сяла, паведамляе БЕЛТА.

"Кадравага голаду як такога на сяле няма, - сказаў віцэ-прэм'ер. - Ідзе рэканструкцыя, укараненне новых тэхналогій і высокапрадукцыйнай тэхнікі. А значыць, працаўнікоў патрабуецца нашмат менш".

Дарэчы, у перыяд правядзення масавых сельскагаспадарчых прац прыцягваюцца працоўныя мігранты з суседніх краін. У якасці прыкладу ён прывёў Столінскі раён, дзе ў "гарачы" сезон масава працуюць украінцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі