Надвор’е на нядзелю: снег, мокры снег

Уначы і раніцай у нядзелю пераважна па ўсходняй палове краіны чакаецца моцны мокры снег. Месцамі — наліпанне мокрага снегу.

У асобных раёнах магчымы слабы туман, слабая галалёдзіца, галалёдзіца на дарогах. Вецер пераменных напрамкаў 4-9 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса, удзень — ад мінус 3 градусаў да 2 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметцэнтр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі