Нацбанк хоча выдаць заробкавыя карткі максімальнай колькасці беларусаў

Урад і Нацбак зацвердзілі планы, накіраваныя на павелічэнне долі безнаяўных разлікаў ў гандлі і пры аплаце паслуг насельніцтва. Мяркуецца, што да 2016 года безнаяўныя разлікі складуць да 50%.

Адно з новаўвядзенняў — перавесці ў 2013-2015 гадах заробкі работнікаў усіх формаў гаспадарання на пластыкавыя карткі. Найперш гэта закране буйныя прадпрыемствы.

"Вёскі наўрад ці будуць. Па-першае, павінна быць інфраструктура, банкаматы. А па-другое, якая выгада таму калгасу з-за ста чалавек пераходзіць на гэта?" — кажуць карэспандэнтцы Еўрарадыё ў Нацбанку.

Як зазначаюць у Нацбанку, ніхто нікога не будзе прымушаць пераходзіць на карткі. Калі супрацоўнік той ці іншай фірмы не захоча афармляць заробкавую картку, ён можа сказаць пра гэта і прыходзіць па заробак у банк.

Фота — litsa.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі