На журфаку патрабуюць дакумент, што пацвярджае беларускую нацыянальнасць

На сайце Інстытута журналістыкі, сярод дакументаў, патрэбных абітурыенту для паступлення, прыёмная камісія просіць прадаставіць “дакумент, што пацвярджае беларускую нацыянальнасць”. Але што гэта за дакумент, нават у дэканаце не могуць сказаць. Пра гэта Еўрарадыё заявіў дырэктар Інстытута журналістыкі БДУ Сяргей Дубовік.

Дубовік: “Не ведаю я ніякіх нацыянальнасцей. Якая нацыянальнасць, што вы кажаце?! Вазьміце даведнік для паступаючых і прачытайце! Няма ў нас такога!”

Пра тое, што гэта памылка, пацвярджаюць у прыёмнай камісіі БДУ. Тут тлумачаць, што на журфаку... не дапісалі, што гэты дакумент патрэбны толькі беларусам з грамадзянствам іншых краінаў.

Нагадаем, што ў беларускіх пашпартах графа "нацыянальнасць" адсутнічае з пачатку 90-х гадоў. Яе скасавалі з ініцыятывы парламенцкай Апазіцыі БНФ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі