На вуліцы Адоеўскага ў Мінску адбылося страшнае ДТЗ (фота)

ДТЗ адбылося сёння каля 1.20, інфармуе БЕЛТА. Аўтамабіль "Акура" без рэгістрацыйных нумароў рухаўся з боку вуліцы Бельскага ў напрамку вуліцы Цімашэнкі. У нейкі момант машына страціла кіраванне і на вялікай хуткасці наехала на асвятляльную мачту. У салоне былі два юнакі — 20 і 22 гадоў. Маладых людзей удалося дастаць толькі тады, калі прыехалі выратавальнікі і гідраўлічнай прыладай ускрылі машыну.

На месцы здарэння загінуў 22-гадовы хлопец. У другога — адкрытая чэрапна-мазгавая траўма, у цяжкім стане яго адвезлі ў лякарню. Паводле папярэдняй інфармацыі, і загінулы, і пацярпелы былі нецвярозымі. Таксама верагодна, што яны не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Фота — 112.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі