На судзе над анархістамі сведка прызнаўся ў ціску з боку КДБ

Сведка Аляксей Жынгероўскі – студэнт-трэцякурснік БДУІР распавёў, што ён не ведае пра ўдзел Дзядка і Францкевіча ў падпалах будынкаў. З Дзядком і Францкевічам ён разам здымаў жытло. 


На папярэднім следстве Жынгероўскі даў паказанні, што Дзядок друкаваў улёткі ў сябе, што Францкевіч узламаў сайт Наваполацкага гарвыканкама, што акцыю каля расійскай амбасады здзейсніў Аліневіч. Цяпер сведка адмовіўся ад гэтых паказанняў і заявіў, што падпісаў іх пад прымусам КДБ. Хлопец кажа, што на допыт да яго не пусцілі абаронцу, што яго ціснулі, каб даў паказаанні супраць іншых і пагражалі назваць яго арганізатарам гэтых акцый. Таму ён падпісаў тое, што прасілі супрацоўнікі КДБ, паведамляе сайт "Беларусь-Індымедыя".


Нагадаю Максіма Веткіна, Яўгена Сілівончыка, Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча вінавацяць у падпале шэрагу адміністрацыйных будынкаў у сталіцы, у тым ліку ў закідванні "кактэйлем Молатава" расійскай амбасады ў Мінску. Хлопцам пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі