На Сігеце беларускі кемпінг — паміж вуліцай Марлі і бульварам Ленана

У гэтым годзе на востраве, дзе адбываецца фестываль, каб сігітоўцам было лягчэй арыентавацца паміж алеямі ці сцежкамі, каб ведаць куды ісці, вуліцы назвалі імёнамі музыкаў. Наша карэспандэнтка Міла Котка распавяла ў жывым эфіры, што беларускі кемпінг знаходзіцца паміж вуліцай Боба Марлі, алеяй Джэніс Джоплін і бульварам Джона Ленана.
110809 Kotka_site.mp3
Учора нашы карэспандэнты выбраліся ў горад і заўважылі, што, напрыклад, у метро палічыць прасцей людзей, у якіх няма кантрольных бранзалетаў на фестываль Сігет, чым людзей з такімі бранзалетамі. Складаецца адчуванне, што ў Будапешце зараз 85% людзей — гэта прыезджыя, якія зараз тусяць на Сігеце, кажа Міла Котка.

Галоўнай падзеяй “нулявога” дня сёння стане выступ спевака Прынца. Таксама на іншай сцэне выступіць гурт “Ленинград”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі