На Раство асілак Вячаслаў Харанека трапляе ў “Іронію лёсу”!

Асілак Вячаслаў Харанека кожны тыдзень ходзіць у царкву. На свята ён таксама збіраецца наведаць службу і паставіць свечкі за здароўе блізкіх. А аднойчы напярэдадні Раства вядомы асілак-рэкардсмен трапіў у сапраўдную “Іронію лёсу”.

Вячаслаў Харанека: “Гэта было даўно, мне было каля 25 гадоў. Пазнаёміўся з дзяўчынай і паехаў да яе на Раство ў Ленінград. Нібыта выйшаў на шпацыр — у чым быў, у тым і паехаў. Нават бацькам нічога не сказаў”.


Рэкламшчыца Юлія Ляшкевіч святкуе Раство з сям’ёй. Раней усе яе сваякі збіралася ў Мастах у бабулі.

Юлія Ляшкевіч: “Заўжды прыязджалі да бабулі. Гэта было прыгожа, згодна з традыцыямі. Спявалі калядныя спевы, накрывалі на стол, выцягвалі саломку, каб даведацца, будзе год ураджайным ці не”.

Самы галоўны цуд на свята Божага Нараджэння, паводле словаў Юліі, — калі ўся сям’я збіраецца за сталом.

Пісьменніца і вядучая Тамара Лісіцкая таксама адзначае гэтае свята разам з сям’ёй.

Тамара Лісіцкая: “Мы даволі рэдка можам сабрацца разам, бо ўсе святочныя дні працоўныя. Раство — гэта не карпаратыўнае свята, а сямейнае. Таму ў які раз мы будзем проста дома з дзецьмі. Гэта, пэўна, вялікая радасць, якую мы можам сабе дазволіць”.


Тамара прыгадвае, што яе бабулі і дзядулі не надта дэманстравалі сваю рэлігійнасць. Але ў Раство яны часта чыталі малітвы. Гэта была нейкая таямніца.

“Пясняр” Валерый Дайнека жыве адзін, яго дзеці ў Маскве. Таму Раство ён, хутчэй за ўсё, адсвяткуе з сябрамі.

Валерый Дайнека: “Хутчэй у сяброў мы цяпер праводзім гэтае свята. Раство і ёсць Раство. Гэтае слова стала вельмі ёмістым. Проста Раство чагосьці новага, чагосьці светлага, нейкай часткі будучыні”.

Беларуская прыгажуня Кацярына Літвінава да Раства рыхтуецца загадзя. "Міс Беларусь 2006" упэўненая, што калі ў святы загадаць жаданні, то яны абавязкова спраўдзяцца!

Кацярына Літвінава: 
“Навагоднія святы адзначаюцца ў сям’і, з самымі блізкімі людзьмі. Мы звычайна збіраемся разам, гатуем, чакаем свята, жартуем і так адзначаем”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі