На Пружаншчыне разбілі бульдозерам склеп Крашэўскіх разам з трунамі (фота)

На полі
непадалёку ад вёскі Доўгае і руін сядзібы Крашэўскіх цяпер ляжаць рэшткі ад
склепа і цынкавых трун. Сведкі кажуць, што яшчэ нядаўна тут сустракаліся і
косткі. Падмуркі капліцы ХІХ стагоддзя ля дарогі прыкрывалі бяроза і кусты бэзу
— цяпер тут поле. Настаўнік гісторыі Мікалай Волчык тлумачыць:

Волчык:
"Зграблі магутным бульдозерам. Я ў сельсавет, у Пружанскі музей — біць
трывогу. Няхай бы хоць назад загарнулі — можа, потым што аднавілі б... Будзе ж
налета юбілей! Але назаўтра гляджу — там роўнае поле"
.

У склепе пад
капліцай былі пахаваныя два блізкія сваякі пісьменніка. Па словах Волчыка,
"прыборку" ў вёсцы зладзілі да прыезду нейкага начальніка.

Да 200-годдзя
Крашэўскага, славутага паэта-дэмакрата, улады планавалі аднавіць сядзібу-музей
Крашэўскіх у Доўгім, дзе паэт правёў дзяцінства. Ёсць рашэнне Міністэрства
культуры паставіць у вёсцы памятны знак, адзначае сайт regionby.org. Але замест яго выйшаў знак бяды,
кажуць краязнаўцы.