На працягу тыдня трэнерам хакейнай зборнай могуць прызначыць Крыкунова
Пра гэта паведаміў журналістам кіраўнік хакейнай федэрацыі Яўген Ворсін.
Па яго словах, якія перадае "Прессбол", усё можа вырашыцца на працягу тыдня. Уладзімір Крыкуноў цяпер улагоджвае пытанні з дакументамі, але пры першай магчымасці прыбудзе ў Мінск, каб абмеркаваць усе моманты.
Па словах Ворсіна, прынамсі падчас бліжэйшага сезону Крыкуноў, у выпадку дамоўленасці, будзе вымушаны сумяшчаць пасады ў беларускай зборнай і расійскім "Нафтахіміку". Але гэта наўрад ці стане сур'ёзнай праблемай: каляндар расійскіх і беларускіх гульняў і збораў практычна не супадае.