На Піншчыне пачалі разліваць віно з беларускага вінаграду (фота)

Для прамоцыі новага прадукту маркетолагі прадпрыемства зладзілі дэгустацыю.

Пінскія вінаробы прапануюць два гатункі натуральнага чырвонага віна і партвейн ураджаю 2010 года. Спецыялісты сцвярджаюць, што віно робіцца паводле спецыяльнай тэхналогіі, а па якасці і смаку набліжаецца да нямецкіх вінаў.

У 2003 годзе Пінскі вінаробны завод заклаў адзіны ў краіне прамысловы вінаграднік. Зараз яго плошча займае 40 гектараў, а праз тры гады дасягне 150 гектараў. Летась пінчукі сабралі больш за 60 тон вінаграду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі