На "Пікнік.by" будзе курсаваць аўтобус

Для тых, хто не знайшоў магчымасці самастойна дабрацца да фестывалю "Пікнік.by", будуць арганізаваныя аўтобусныя дастаўкі. Праўда, забіраць жадаючых яны будуць толькі з Маладзечна.

"У нас няма магчымасці зрабіць аўтобусныя туры з Мінску, бо гэта дурныя грошы атрымліваліся, якія давялося б павесіць на наведвальнікаў, - тлумачыць арганізатар Нік Маторын. - Таму, дзякуючы людзям, якія ў сацыяльных сетках абмяркоўвалі гэтае пытанне, мы знайшлі кампрамісны варыянт. Пастаянна будуць курсаваць вялікі аўтобус і мікрааўтобус з Маладзечна, а таксама ў Валожыне ён сустрэне адзін цягнік. У Маладзечне ён будзе з 12 дня да 5 вечара забіраць жадаючых з кожнай мінскай электрычкі".

Адзіная праблема, гэта тое, што апошняя электрычка на Мінск з Маладзечна ўходзіць а 22-й гадзіне, таму, тыя, хто не пажадае застацца на ноч і прыедзе без уласнага транспарту, не здолеюць паглядзець усіх выступоўцаў фестывалю. Арганізатары ўсё ж раяць застацца на хутары "Шаблі" да раніцы ў намётах, бо а дзясятай раніцы з Валожына будзе ісці цягнік, на які можна дайсці пешшу (ад хутара да станцыі не больш за 4 кіламетры).

Тых жа, хто паедзе на ўласным транспарце, просяць прыслухоўвацца да парад супрацоўнікаў фестывальнай паркоўкі, каб у любы момант з лёгкасцю ды без коркаў можна было выехаць з оўпэн-эйра.

Расклад электрычак на 1 ліпеня па маршруце Мінск-Маладзечна, пад якія будзе прыходзіць аўтобус "Пікнік.by":

10:21 – 12:10
11:32 – 13:18
12:44 – 14:33
13:37 – 15:23
14:16 – 16:02

Таксама 1 ліпеня аўтобус сустрэне цягнік у Валожыне (маршрут Мінск 16:24 — Валожын 18:14, цягнік 137Б Мінск-Гродна).

Назад аўтобус будзе адвозіць:

Да Валожына ў 19:30-20:00 (цягнік 392Б Гродна-Унеча у 20:32, у Мінску ў 22:39) і ў 20:10-20:40 (цягнік 078Б Гродна-Масква у 21:19, у Мінску ў 23:18).
Да Маладзечна ў 21:20-22:00 (электрычка ў 22:32 – у Мінску ў 00:09).

Аўтобус будзе адпраўляцца паводле запаўнення, і арганізатары не бяруць на сябе адказнасць за дастаўку ўсіх жадаючых, і па-ранейшаму рэкамендуюць паклапаціцца пра тое, каб дабрацца самастойна. Напрыклад, дамовіцца праз сацыяльныя сеткі:)

Расклад электрычак ды цягнікоў на наступны дзень, 2 ліпеня, вы можаце паглядзець на сайце БЧ.

Месцазнаходжанне аўтобуса вы можаце заўсёды ўдакладніць па тэлефоне: +375 33 668 9531 (Філіп).

Праезд:
Арганізатары раяць дабірацца на ўласным транспарце (будзе вялікая паркоўка). Каардынаты для GPS-навігатара: +54° 14' 18.04", +26° 25' 46.14"

Як ехаць з Мінска на аўто:
Месца прызначэння: вёска Малое Запруддзе, Валожынскі раён, Мінская вобласць. Тэрытарыяльна на вялікай мапе трэба знайсці чыгуначную станцыю "Валожын" і ад яе ў трох км. на поўнач будзе знаходзіцца гэты населены пункт. На больш дробных мапах можна знайсьці суседні населенны пункт – Лоск. Агульная працягласць маршрута ад Мінска да хутара Шаблі – 100 км. роўна. Цягам усяго шляху працуе мабільная сувязь асноўных аператараў.

Важна ведаць: Чыгуначная станцыя "Валожын" знаходзіцца ў 17 км. на поўнач ад горада Валожын!

Запраўкі: адразу на выездзе на гарадзенскую трасу; праз 27 км., у Валожыне (+газ).

Праезд па кроках:

1.    Выезд з Мінска на гродзенскую трасу (Е28)
2.    Праз 56 км. – пост узважвання фур, за ім – падзел дарогі. Гродзенская сыходзіць пад аўтамабільны мост лявей, вам – направа, перад мостам, па ўказальніку на Ашмяны, Вільню.
3.    Па віленскай трасе 23 км. па галоўнай, да аўтамабільнага моста над галавой. Перад мостам направа па ўказальніку "ст. Валожын".
4.    Ад моста ехаць прыблізна 5 км. па галоўнай да населенага пункту Гародзькі.
5.    Па ўездзе ў Гародзькі на скрыжаванні ў выглядзе "Т" налева на знак "Лоск — 7км"
6.    Па галоўнай, па асфальце. Праз 500 м. каля царквы направа, да чыгуначнага пераезда, які будзе яшчэ праз 300 м.
7.    Пасля чыгуначнага пераезду праз 1 км. на правым баку глядзець на маленькі белы ўказальнік Запруддзе.
8.    За ўказальнікам павярнуць направа, на ўнутраную асфальтавую дарогу, што ідзе па вёсцы. Арыентавацца пры руху на часовыя пазнакі, якія будуць указваць кірунак да паркоўкі фэсту.
9.    Важна! Для правільнага размяшчэння машын, паведаміце, калі ласка, ахове прыблізны час свайго прыезду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі