На новым роліку з "мядзведжым дэсантам" паказаныя пілоты (відэа)

На ім паказаныя эпізоды з ранейшых ролікаў. Таксама дадаліся новыя. Сцвярджаецца, што пілоты раскідалі мядзведзікаў не толькі над Івянцом, але і над паўднёвай часткай Мінску.

Нагадаем, што паведамленне пра плюшавых мядзведзікаў, раскіданых над Мінскам, з'явілася ўчора зранку. Іх раскідаў нібыта лёгкі самалёт, які прыляцеў з боку Літвы. Паведамлялася, што акцыю зладзілі грамадзяне Швецыі. Мінабароны ўчора заявіла, што паветраную мяжу ніхто не парушаў. Таксама ўчора паведамлялася, быццам уся акцыя прайшла ў Швецыі. Адно з піяр-агенцтваў заявіла, што хацела такім чынам звярнуць увагу на сітуацыю са свабодай слова ў Беларусі.

Яснасці з палётам дагэтуль няма.


Фота — bnp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі