На матчы “Дынама” — “Дняпро” адбылася бойка фанаў са спецназам

У першым тайме матчу 26-га тура чэмпіянату краіны паміж сталічным "Дынама" і магілёўскім "Дняпро" на госцевым фанацкім сектары ўспыхнула бойка. Яна завяршылася затрыманнямі балельшчыкаў. Па інфармацыі сайта football.by у Фрунзенскі РАУС Мінскаадвезлі як мінімум сем заўзятараў каманды "Дняпро".

Баявыя дзеянні ў сектары заўзятараў гасцей разгарнуліся прыкладна на 12 хвіліне сустрэчы. Па сведчаннях відавочцаў, на гасцявую трыбуну прарваліся фаны мінскага "Дынама", што і прывяло да канфлікту. Умяшаўся ў дзейства і міліцэйскі спецназ, супрацоўнікі якога адпрацавалі па ўдзельніках канфлікту і кулакамі, і дубінкамі.

Фота з сайта goals.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі