На хатніх гульнях ФК “Гомель” можа з’явіцца беларуская мова (фота)

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні “легалізацыі” фаер-шоў на трыбунах заўзятараў, кіравання парадкам у фан-сектарах прадстаўнікамі ўласна гомельскага фан-руху. Абмяркоўвалася таксама ўжыванне беларускай мовы як на ўнутраных матчах чэмпіянату, так і ў еўраспаборніцтвах.

Апроч новых узнагародаў, якія здабыў “Гомель” на Суперкубку, кіраўніцтва клуба намеранае здзівіць усіх гомельскіх заўзятараў новымі камплектамі формы. Акрамя асноўных трох відаў, адзін з якіх мяркуецца выкарыстоўваць пераважна для еўравыступаў, плануецца даць другое жыццё форме гомельскіх футбалістаў пачатку дваццатага стагоддзя (рэтра-форме).

Еўрарадыё прапануе вам пазнаёміцца з прыблізным выглядам новай формы ФК “Гомель” для чэмпіянату і еўрагульняў.

А так выглядала форма на футбалістах стогадовай даўніны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі