У Мінску МАЗ перакуліўся на легкавушку (фота)

30 верасня на вуліцы Кальварыйскай у Мінску МАЗ сутыкнуўся з Toyota Camry. Гружаны МАЗ вынесла на сустрэчную паласу. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў сталічнай ДАІ.

Супрацоўнік ДАІ: "Гружаны МАЗ перакуліўся на легкавы аўтамабіль. Паводле папярэдніх звестак, у аўтамабілі ехалі маці з дзіцём. Абодва шпіталізаваныя. Зараз на месцы працуе група”.

Па словах відавочцаў, кіроўцу Toyota Camry вызвалялі ратавальнікі з дапамогай спецсродкаў. У аварыі пацярпела яшчэ адна машына — Audi. Праз аварыю ў бок вакзала не ездзяць тралейбусы: іх заварочваюць у дэпо на вул.Харкаўскай.

фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі