На фільм “Беларуская мара” у Варшаве сабралася поўная заля (фота)

Фільм выклікаў вялікую цікавасць і назбіраў поўную залю. Гэта стужка пра падзеі Плошчы-2011 і найноўшую гісторыю Беларусі. Яе аўтар - беларуская журналістка Кацярына Кібальчыч, якая працуе на расійскім Першым канале.

У фільме распавядаецца гісторыя жыцця маладога чалавека з Мінска, які апошнія 18 гадоў жыве ў краіне “апошняга дыктатара Еўропы”. У аснову стужкі ляглі падзеі 2010–2011 гадоў у Беларусі. Фільм быў паказаны з польскімі і англійскімі субтытрамі ў межах Міжнароднага фестывалю па правах чалавека Watch Docs.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі