На фестывалі "Таўкачыкі на Каляды" пакажуць невядомы калядны абрад

10 студзеня ў Палацы Прафсаюзаў адбудзецца традыцыйны фольк-мадэрн фестываль "Таўкачыкі на Каляды". Прынцыповым адрозненнем сёлетняга канцэрта-спектакля ад папярэдніх стане выступ бабулек з ганцавіцкага раёна.

"Я прывожу калектыў з вёскі Раздзялавічы, – распавядае пра асноўную разынку фэсту яго арганізатар Юры Выдронак. – Гэта вёска, куды толькі дзесяць гадоў таму правялі дарогу. Яна знаходзіцца сярод палескіх балот і там захаваўся вельмі архаічны, дахрысціянскі абрад Каляд. То бок, у ім замест Каляднай зоркі будзе гарбуз са свечкай. Гэта з'ява, пра якую ў фальклорным свеце ніхто яшчэ не чуў".

Апроч бабулек на сёлетніх "Таўкачыках на Каляды" выступяць гурты Ur'ia, Нагуаль, Альтанка, Дзівасіл, Ветах ды іншыя. Замежных гасцей сёлета не будзе, хіба толькі Масуд Талібані і гурт "Авіндар".

Канцэрт пачнецца ў 19:00, квіткі каштуюць ад 15 да 50 тысяч рублёў.

Даведкі па тэлефонах:
(017) 227-43-13
(029) 367-43-13


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі