На фестываль Sziget з Беларусі паехалі каля 30 чалавек

Як паведаміла Еўрарадыё наша карэспандэнтка Міла Котка, у гэтым годзе на фэстывалі чакаецца каля 70 тысяч меламанаў. З Беларусі на аўтобусе на яго паехала каля 30 чалавек.

Сёння пачынаецца "нулявы" дзень фестываля. Міла Котка распавяла, што публіку фэсту будуць разаграваць венгерскія гурты, а ў заўтрашні "нулявы" дзень выступіць гурт Prince ды расійскі “Ленинград”. Сам фэст стартуе 10 жніўня.

Сачыце за штодзённымі ўключэннямі Еўрарадыё з фестываля Sziget - штодня ў 12:35 і 21:10!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі