На чэмпіянаце свету па хакеі амерыканцы выйгралі бітву з канадцамі

Амерыканцы і канадцы трымалі заўзятараў у напружанні на працягу ўсёй гульні. Наперад выходзіла то адна, то другая каманда. І ўсё ж усё вырашылася ў авертайме, у якім канадцы гулялі ў меншасці — Джэк Джонсан зрабіў у гэтым матчы дубль.

Адзначым, што ў зборнай ЗША гэта ўжо другая перамога на чэмпіянаце — у першым туры яна выйграла ў Францыі з лікам 7:2.

Расійскія хакеісты прымусілі пахвалявацца сваіх заўзятараў — першы перыяд гульні з Латвіяй быў прайграны — 0:1 (вызначыўся Мікс Індрашыс на 12-й хвіліне). Толькі ў другім супраціўленне латышоў было зломленае, а ў трэцім расіяне забяспечылі перавагу ў ліку, пры якой маглі спакойна дагуляць гэты матч. Выніковы лік — 5:2, дублем адзначыўся Яўген Малкін.

Швецыя перамагла Чэхію — 4:1 (1:0, 1:0, 2:1). У яшчэ адным сённяшнім матчы Швейцарыя разграміла Казахстан — 5:1 (2:0, 3:1, 0:0). Менавіта са швейцарцамі ў нядзелю гуляе зборная Беларусі.

Старонка чэмпіянату свету па хакеі на нашым сайце.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі