На Будслаўскім фэсце вернікі зладзілі акцыю пратэсту (ДАДАЛОСЯ ФОТА)

Нагадаем, што Будслаўскі фэст — самы вядомы з каталіцкіх фэстаў у Беларусі. На яго прыходзяць пілігрымы з усёй Беларусі і з па-за яе межаў.


Як распавёў Еўрарадыё тэхнічны рэдактар газеты "Каталіцкі веснік" Зміцер Лупач, металашукальнікі на фэсце стаяць ужо трэці год запар. Але ўпершыню вернікі вырашыліся выказаць сваю нязгоду з гэтай прыніжальнай, на іх думку, працэдурай. Яны ўкленчылі каля металашукальнікаў, праспявалі гімн "Магутны Божа" і сышлі ў намётавае мястэчка.


Па словах Лупача, сёлета ўлады значна ўзмацнілі працэдуру допуску на фэст. Праз металашукальнікі забаранілі праносіць не толькі ўсе металёвыя прадметы, але нават парасоны.


Пратэставыя настроі, кажа Лупач, сыходзілі ад святароў. Па іх словах, працэдура праходу праз металашукальнікі адбівае ў моладзі ахвоту ўдзельнічаць у фэсце. Штогод маладых пілігрымаў становіцца ўсё менш.