Муж назваў жонку дрэннай кухаркай і ледзь не загінуў

Злачынства было здзейснена ў траўні 2012 года. Муж і жонка разам выпівалі, пасля паміж імі завязалася бойка. Мужчыне не спадабалася тое, як была прыгатаваная яго любімая страва. Ён адштурхнуў жонку, спрабуючы прыгатаваць яе сам. Але жанчына пакрыўдзілася на такую ацэнку сваіх кулінарных здольнасцяў і нанесла сужэнцу некалькі нажавых удараў у грудзі.

Суд прызнаў жанчыну вінаватай у злачынстве і прызначыў у якасці меры пакарання тры гады “хіміі”. Па амністыі тэрмін скарацілі на адзін год, паведамляе БелаПАН.

Прысуд раённага суда Крычава абвясцілі 16 лістапада 2012 года і цяпер ён набыў моц.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі