Музей гісторыі Магілёва купіў кнігу Семяновіча

Нагадаем, раней музей гісторыі Магілёва здолеў сабраць грошы і купіць у Расіі Статут Вялікага княства Літоўскага. І вось чарговы поспех!

Вось што распавёў Еўрарадыё дырэктар музея Аляксей Бацюкоў:

"Першапачаткова мы арыентаваліся на тое, каб купіць кнігу другога выдання, французскага, 1651 года за 15 тысяч еўра, аднак сума, якую мы сабралі, не хапала. Да таго ж да нас прыйшла прапанова за ўтрая меншую суму купіць іншае выданне — 1676 года, нямецкае. Вось гэтую кнігу мы і купілі".

Сёлета ў Нацыянальную бібліятэку прывезлі два першыя выданні кнігі Семяновіча. Магілёўская кніга асаблівая, бо мае другую частку, дапісаную ўжо пасля смерці аўтара паводле яго чарнавікоў.

Аляксей Бацюкоў кажа, што ў пятніцу музей гісторыі Магілёва чакае чарговы падарунак. Яго зробіць "дужа цікавы і вельмі важны для Беларусі чалавек". Іншыя падрабязнасці будуць агучаныя толькі заўтра.

На здымку зверху: Ініцыятары выкупу кнігі навуковец Зміцер Яцкевіч, дырэктар музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў і студэнт Андрэй Радкоў. Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі