Muse прэзентавалі відэа на “Panic Station” з удзелам Гадзілы (глядзець)

Брытнаскі гурт Muse зняў экстравагантнае відэа на песню “Panic Station” з апошняга альбома “The 2nd Law”. Здымкі праходзілі ў Японіі.


У відэа ўдзельнікі гурта шпацыруюць па Токіа ў камічных строях, якія нагадваюць убранне, характэрнае для выканаўцаў папулярнага хіп-хопа і R&B. Таксама ў кадры мільгаюць героі японскага манга, персанаж падобны на Гадзілу і іншыя адлюстраванні стэрэатыпаў датычных Японіі.

“Panic Station” — пяты сінгл з альбома “The 2nd Law”. 3 чэрвеня ён выйдзе асобным рэлізам дапоўнены рэміксам ад французскага прадзюсара-электроншчыка Madeon.

Фота: allsongs.tv 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі