МНС: З-за шторму на дарогах Беларусі ўтварылася 30 затораў (карта)

Па звестках МНС, рух быў спынены ці замаруджаны на 30 участках дарог. Паведамляецца, што для ліквідацыі наступстваў цыклона задзейнічалі 4093 адзінак тэхнікі, 20 767 чалавек, спецыялістаў МНС, ДАІ, Мінабароны.


МНС за ноч вызваліла з заносаў 363 аўтамабілі, аўтобусы і грузавікі. У іх было 1172 чалавекі, у тым ліку 260 дзяцей. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма.


У ноч з 15 на 16 сакавіка без святла па краіне заставаліся 1688 населеных пунктаў. У 6 раніцы 16 сакавіка электрычнасці не было ў 305.


Калі ўсю краіну занесла снегам, то ў Гомелі прайшоў дождж — выпала амаль месячная норма. Затопленыя 3 участкі дарог, 3 дамы, 18 двароў і 8 сутарэнняў. Пацярпелых няма.


Неабыякавыя людзі пачалі даваць абвесткі ў інтэрнэце з прапановай дапамогі: нехта прапануе начлег, ежу, абагрэў, паліва. Такіх паведамленняў на форумах і ў сацыяльных сетках сотні. Некаторыя аўтамабілісты падбіралі людзей на прыпынках. Між тым, некаторыя мінскія таксісты паднялі кошты на праезд ўначы ў 5 разоў!


Згодна з паведамленнямі МНС і ДАІ, некаторыя дарогі пачалі чысціць. На 10 гадзін раніцы чысцілі трасы Мінск - Барысаў, чыстая траса Мінск - Радашковічы, расчысцілі Мінск - Сосны, Мінск Новы Двор. Пачалі чысціць трасу каля Мар'інай Горкі, дзе стаяў уначы артыст Іван Ахлабысцін, у Бараўлянах траса ўжо была расчышчана. На 11 раніцы  паралізаваны рух у раёне Шабаноў, грамадскі транспарт не ходзіць. Цяжкая сітуацыя заставалася на трасе Мінск - Магілёў, Брэст - Мінск - мяжа РФ, Мінск - Гродна рух быў перакрыты а 9:30, замаруджаны рух у раёне Новага Двара на МКАД.

Паводле звестак ДАІ Мінскай вобласці пробкі захаваліся на трасе Мінск-Дзяржынск на 32 км каля вёскі Хоміча, там ДТЗ. На трасе М1 ў Крупскім раёне ў мінскім напрамку і на трасе Мінск-Магілёў да Чэрвеня.


Аўтаўладальнікаў просяць устрымацца ад паездак, каб не перашкаджаць расчышчаць вуліцы. Паведамляецца, што ДАІ перакрыла большасць трас Мінскай вобласці.

Счыць за заторамі цяпер можна ў онлайн рэжыме на сайце Белаўтадор.

Павялічыць карту!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі