Мінскія скутэрысты правядуць сёння Fashion Scooter Fest

Такім чынам маладзёны ўсім сваім выглядам пакажуць, што скутэр на гарадскіх вуліцах самы крэатыўны, зручны і рэспектабельны транспарт. Калона скутэрыстаў праедзе па плошчы Калініна, праспекце Незалежнасці, вуліцах Энгельса, Інтэрнацыянальнай, праспекце Пераможцаў, вуліцы Леніна і Партызанскім праспекце.

Бліжэй да вечара Fashion Scooter Fest перамесціцца ў парк імя Горкага, дзе пройдзе тэст-драйв беларускіх скутэраў і матацыклаў для ўсіх жадаючых. Тут жа будуць разыграны намінацыі фестывалю і адбудзецца канцэрт, паведамляе БелТА.