Мінскім метрапалітэнам кіруе галоўны інжынер Аляксандр Ярыгін

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на адміністрацыі прадпрыемства "Мінсктранс". Пакуль невядома, калі будзе прызначаны новы начальнік метрапалітэна. 


Нагадаем, загадам дырэктара "Мінсктранса" 31 траўня звольнены начальнік Мінскага метрапалітэна Мікалай Андрэеў. Ён займаў гэтую пасаду каля 12 гадоў. 


Нагодай стала тое, што ў ноч на 29 траўня на станцыю "Маскоўская" праз незачыненыя дзверы ўвайшлі трое маладых людзей. Яны знялі на відэа вестыбюль і перон станцыі. Ні міліцыі, ні работнікаў метрапалітэна нідзе не было. 


Відэа атрымала шырокі розгалас у інтэрнэце і нават стала вядомае Аляксандру Лукашэнку. 31 траўня на нарадзе аб расследаванні выбуху на станцыі "Кастрычніцкая" кіраўнік краіны прыгразіў пакінуць сілавікоў без пагонаў, калі гэты факт пацвердзіцца.