Мінскі слесар-сантэхнік крычаў міліцыі: "Без бою не здамся!"

Як паведамляе агенцтва "Минск-новости", мужчына перабягаў вуліцу па-за пешаходным пераходам. Супрацоўнік ДАІ запатрабаваў, каб ён спыніўся, але сантэхнік пабег у двары бліжэйшых жылых дамоў. Пачалася пагоня.

Уцякач кінуў сумку з інструментам і мабільнік ды схаваўся ў падвале дома, выходзіць адтуль адмаўляўся. Супрацоўнік ДАІ выклікаў падмацаванне, ён палічыў, што заблакаваў у падвале злодзея. Калі яго знайшлі і пачалі за руку выцягваць са схованкі, слесар закрычаў: "Без бою не здамся!" і паспрабаваў супраціўляцца.

Высветлілася, што 30-гадовы мінчук неаднаразова штрафаваўся за парушэнне правілаў дарожнага руху, звычайна — за пераход вуліцы ў неадпаведных месцах. На гэты раз супраць яго склалі пратаколы за парушэнне правілаў дарожнага руху, знаходжанне ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы і за дробнае хуліганства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі