Мінскае “Юнацтва” перарвала серыю з шасці паразаў

Вынік матчу “Юнацтва” — “Буран” — 3:1 (1:0, 2:1, 0:0). Мінская каманда гуляла ў складзе: Хаўген; Яроха — Касцючонак; Цімчанка — Шафарэнка — Слыш; Караў — Башко, К.Захараў — Бараўкоў — Паўловіч; Парахонька — Шыпіла, Фамін — Развадоўскі — Равенка; Абакунчык — Задзяленаў — Н.Міхайлаў.

У “Юнацтва” змяніўся капітан каманды. Замест Аляксандра Бараўкова ім зноў стаў Максім Слыш, які выконваў гэтыя функцыі раней, паведамляе БЕЛТА.

Гэта быў ужо другі матч мінчукоў і варонежцаў у цяперашнім чэмпіянаце ВХЛ. У першай сустрэчы 11 лістапада ў Варонежы мацнейшым выявіўся “Буран” — 3:1.

З 35 ачкамі пасля 32 матчаў і розніцай шайбаў 63:83 “Юнацтва” займае ў турнірнай табліцы 23-е месца сярод 27 каманд.