Мінскае "Дынама" ўпусціла перамогу на 94-й хвіліне (відэа)

Большасць з іх ужо скончыліся, самы папулярны лік — нічыйны. Унічыю 0:0 згулялі бабруйская "Белшына" і "Мінск" (гульня прайшла ў Магілёве), мазырская "Славія" і магілёўскае "Дняпро" (матч праходзіў у Хойніках). Лік 1:1 быў зафіксаваны ў матчы брэсцкага "Дынама" і "Гомеля", мінскага "Дынама" і наваполацкага "Нафтана". Адзначым, што мінчукам не хапіла для перамогі лічаных секундаў — госці забілі гол на 4-й даданай хвіліне.

Салігорскі "Шахцёр" у Жодзіне разграміў мясцовае "Тарпеда-БелАЗ" — 3:0.

У Гродне мясцовы "Нёман" выйграў у барысаўскага БАТЭ — 2:1.

На здымку: Легіянер мінскага "Дынама" Дзмітрый Сычоў і галоўны трэнер Алег Пратасаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі