Мінскае "Дынама" гуляе з "Металургам" з Новакузнецка

Пачатак а 19-й гадзіне. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь-2".

Адзначым, што ўчора пацярпелі паражэнні канкурэнты мінскага "Дынама" ў барацьбе за 8-е месца ў Заходняй канферэнцыі. "Данбас" на сваёй пляцоўцы саступіў "Лакаматыву" — 3:4, а "Тарпеда" ў гасцях прайграла "Спартаку" — 1:2. Цяпер у гэтых трох камандаў па 59 ачкоў, але ў дынамаўцаў гульня ў запасе.

Да фінішу гэтага этапу чэмпіянату камандзе Аляксандра Андрыеўскага застаецца яшчэ згуляць 8 матчаў:

21 студзеня
"Дынама" (Мінск) — "Металург" (Новакузнецк)

24 студзеня
ЦСКА (Масква) — "Дынама" (Мінск)

26 студзеня
"Леў" (Прага) — "Дынама" (Мінск)

28 студзеня
"Слован" (Братыслава) — "Дынама" (Мінск)

30 студзеня
"Дынама" (Мінск) — "Трактар" (Чалябінск)

13 лютага
"Віцязь" (Чэхаў) — "Дынама" (Мінск)

15 лютага
"Дынама" (Мінск) — "АкБарс" (Казань)

17 лютага
"Дынама" (Мінск) — "Салават Юлаеў"

Фота — hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі