Міністр спорту: некаторыя беларускія алімпійцы займаліся сабатажам
Алег Качан у сераду зрабіў скандальную заяву.
Як паведамляе "Прессбол", на сумесным паседжанні калегіі Міністэрства спорта і турызма і выканкаму Нацыянальнага Алімпійскага камітэта Беларусі міністр спорту і турызму сказаў:
"Праваліліся ў лёгкай атлетыцы. Допінгавыя інцыдэнты, адсутнасць галоўнага трэнера і яго памочніка па медыцыне. Многія спартсмены з-за негатоўнасці адмовіліся ад удзелу ў Гульнях. Міністэрства фінансавала падрыхтоўку ў поўным аб'ёме. Хто цяпер верне гэтыя сродкі дзяржаве? Некаторыя спартсмены свядома паказвалі кепскі вынік. Прычыны ўстанаўліваюцца".
Кім і якім чынам устанаўліваюцца прычыны сабатажу, пакуль невядома.