Міністр фінансаў Францыі абраная кіраўніком МВФ

Яе кандыдатуру вылучылі краіны Еўропы і ЗША, а ўрэшце падтрымалі таксама Кітай, Расія і Бразілія.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі кіраванне Міжнародным валютным фондам давяраюць прадстаўніку Францыі. Папярэднікам Лагард на пасадзе кіраўніка МВФ быў таксама француз – Дамінік Строс-Кан. Аднак пасля скандалу, звязанага з сэксуальнымі дамаганнямі, ён быў вымушаны пакінуць сваю пасаду.

Спадарыня Лагард Стала першай жанчынай-міністрам фінансаў не толькі ў Францыі, але і ў краінах Вялікай Васьмёркі. Па версіі газеты "Financial Times", Лагард стала найлепшым міністрам фінансаў Еўрасаюза ў 2009 годзе. Тады ж часопіс "Форбс" аддаў ёй 17 месца ў тэйтынгу самым уплывовых жачынаў свету.

Вядома, што ва ўзросце 15 гадоў Крысцін Лагард стала віцэчэмпіёнкай Францыі па сінхронным плаванні. Яе іншыя захапленні - йога і садаводства. Лагард не есць мяса і не ўжывае алкагольных напояў, але, прызналася, што вельмі любіць шакалад.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі