Мінархітэктуры і будаўніцтва: не факт, што аўтавакзал “Маскоўскі” знясуць

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Нічкасаў:

“Пляцоўка з будынкам аўтавакзала ўваходзіць у зону ўвагі распрацоўкі праекта. Але не факт, што сцэнар прадугледжвае знос гэтага аб’екта. Кампаніі будуць прэзентаваць варыянты. Будынак будзе з нулявым энергаўжываннем. Ён мусіць адпавядаць усім сучасным падыходам”.

Нагадаем, расійская кампанія "Газпрам" плануе збудаваць сабе офіс-хмарачос побач з Нацыянальнай бібліятэкай. Ён прэтэндуе на тэрыторыю аўтавакзала "Маскоўскі", пабудаванага ў 1999 годзе.


Аўтавакзал "Маскоўскі" перанясуць, але будынак зносіць не будуць

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі