Міліцыянта, які не адкатаў пальцы Канавалаву, яшчэ не асудзілі

"Справа прыпыненая. Яна разглядаецца на закрытым судовым паседжанні, і пакуль абвешчаны перапынак", — пацвярджаюць Еўрарадыё ў Віцебскім абласным судзе.

Нагадаем, што міліцэйскага эксперта з Кастрычніцкага раёна Віцебска вінавацяць у тым, што ён не правёў дактыласкапію Дзмітрыю Канавалаву, калі таго прызывалі ў войска.

Судовы працэс над супрацоўнікам міліцыі пачаўся яшчэ 26 верасня. Атрымліваецца, што суд па гэтай справе ідзе даўжэй, чым суд над Канавалавым і Кавалёвым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі