Міліцыя пачала затрыманні перад Днём Волі

Як паведамляе прэс-служба "Маладога фронту", зарэгістраванага ў Чэхіі, 22 сакавіка адміністрацыя турмы на Акрэсціна падманна паведаміла, быццам увечары выпусцяць чатырох арыштаваных маладафронтаўцаў. Калі паплечнікі прыйшлі сустракаць іх, каля турмы сілавікі ў цывільным зладзілі на моладзь аблаву.

Аднак затрымалі яны толькі Пратасевіча і Дземідзенку. У Маскоўскім РУУС маладафронтаўцы пабачылі затрыманых раней актывістаў групы "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі". Іх затрымалі за запушчаны на паветраных шарыках бел-чырвона-белы сцяг у гандлёвым цэнтры "Сталіца".

Частку затрыманых міліцыянты адпусцілі. Пад вартай засталіся Мікола Дземідзенка, Наста Шулейка, Міхась Кастко.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі