Міколу Статкевічу далі прэмію “за асаблівую палітычную мужнасць”

Ад імя Міколы Статкевіча яе атрымалі жонка палітвязня — Марына Адамовіч і яго дачка — Кацярына Статкевіч, інфармуе сайт statkevich.org.

Міжнародная прэмія імя Вілі Бранта ўручаецца другі раз. Яе таксама атрымаў нарвежскі прэм’ер-міністр Енс Столтэнберг, якога ўганаравалі за “прыклад прыхільнасці дэмакратыі”.

Перад уручэннем прэміі з прамовай выступіў старшыня журы, прафесар Эган Бар, блізкі сябар і паплечнік Вілі Бранта. Ён, у прыватнасці, сказаў: “Мікола Статкевіч быў кандыдатам у прэзідэнты на выбарах, якія не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі… Ён ведаў, што кідае выклік аўтарытарнаму рэжыму ў Мінску. Яго адзінае злачынства заключалася ў прыхільнасці дэмакратычным выбарам. Прэмія, якая ўручаецца сёння, носіць імя Вілі Бранта. Яму належыць выраз: “Дзе свабода не абароненая своечасова, аднавіць яе можна толькі цаной вялікіх ахвяраў”. Слова “дэмакратыя” мае для нас магічны сэнс. Дэмакратыя ёсць душой нашай партыі. Мы кажам: няхай Мікола Статкевіч і іншыя палітвязні нарэшце будуць вызваленыя”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі