Мікіта Ліхавід ізноў у карцэры

Турэмная адміністрацыя аб’яднала адразу 4 парушэнні і дала Мікіту 20 сутак карцэра, паведамляе "Радыё Свабода". Актывіста таксама абмежавалі ў выдатках у турэмнай краме — дазволілі траціць на ежу толькі 70 тысяч рублёў у месяц, хоць звычайна вязням дазваляюць траціць больш за 200.

Нагадаем, што 21-гадовы актывіст Руху "За Свабоду" Мікіта Ліхавід быў асуджаны ў сакавіку на 3,5 гады калоніі за ўдзел у "масавых беспарадках" 19 снежня ў Мінску. Адбывае пакаранне Мікіта ў Наваполацкай калоніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі